Вось і прыйшло да нас вялікае і доўгачаканае свята – Вялікдзень! Выхавальнікі разам з бацькамі падрыхтавалі сімвалы свята, каб пазнаёміць дзяцей з галоўнымі традыцыямі святкавання Вялікадня. Дзеці слухалі перазвоны званіц, расказы выхавальніка, потым былі гульні, эстафеты і частаванне вялікодным кулічом.