На працягу тыдня, прысвечаннага Дню дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга нашай Рэспублікі, у дзіцячым садку праходзілі мерапрыемствы па азнаямленню дашкольнікаў з гэтым святам. У школе дзеці пазнаёміліся з малюнкамі школьнікаў на адпаведную тэматыку. У сельскім клубе цікава прайшло сумеснае мерапрыемства “Па старонках дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь”. А ў дзіцячым садзе святочнае мерапрыемства пачыналася з урачыстага праслухоўвання і выканання дзяржаўнага гімна, дзеці чыталі вершы пра Радзіму, складвалі пазлы і малявалі.