Не ідзецца і не едзецца,
Таму што галалёдзіца.
Але затое выдатна паддаецца!
Чаму ж ніхто не радуецца
Паважаныя бацькі!
Дашкольная ўстанова ў снежні 2018 мае перанос рабочых дзен.
22 снежня (субота) — рабочы дзень,
23,24,25 снежня выхадныя дні;
29 снежня(субота) — рабочы дзень,
30,31 снежня і 1 студзеня 2019г. — выхадныя дні.
Што такое галалёдзіца? Галалёд-пласт шчыльнага лёду, які ўтварыўся на паверхні Зямлі, тратуарах, праезнай часткі вуліцы і на дрэвах, дратах, пры замярзанні вады і морасу (туману).
Галалёдзіца-тонкі пласт лёду на паверхні зямлі, які ўтвараецца пасля адлігі або дажджу ў выніку пахаладання.
Пры галалёдзе значна павышаецца рызыка атрымання траўм: удараў, вывіхаў, пераломаў.
Галалёдзіца павялічвае складанасць кіравання аўтамабіляў.
Каб не трапіць у лік пацярпелых, трэба выконваць наступныя правілы:
• Звярніце ўвагу на свой абутак.
* Падбяры абутак, які не слізгае з падэшвай на мікрапорыстай аснове.
* Прымацуй на абцасы металічныя набойкі, натры наждачнай паперай падэшву.
* Наклей на падэшву ізаляцыйную стужку. Налепку зрабі крыж-накрыж або лесвічкай.
* Глядзі сабе пад ногі, старайся абыходзіць небяспечныя месцы, але не па праезнай часткі. А калі ледзяную “лужыну” абыйсці немагчыма, то перасоўвайся па ёй, як лыжнік, невялікімі слізгальнымі крокамі.
* Разлічы час руху, выйдзі загадзя, каб не спяшацца. Ты павінен глядзець не толькі пад ногі, але і ўверх., каб не трапіць пад ападаючыя ледзяшы і кавалкі лёду.
• Будзь вельмі уважлівым на праезжай частцы дарогі:
* Не спяшайся, і тым больш не бяжы.
• Старайся абыходзіць усе месцы з нахіленай паверхняй.
* У такія дні старайся не насіць цяжкія сумкі, бо пад іх цяжарам можна ўпасці і атрымаць траўму.
* Перасоўвацца асцярожна, ступаючы на ўсю падэшву.
* Навучыся падаць! Калі ты паслізнуўся, адразу прысядзь, каб знізіць вышыню падзення. Не спрабуй выратаваць рэчы, якія нясеш у руках. У момант падзення трэба сціснуцца (напружыць мускулы, а, крануўшы зямлі, перакаціцца, каб змякчыць сілу ўдару). Не спяшайся падняцца, агледзь сябе, ці няма траўмы, папрасі людзей дапамагчы табе. Памятайце: асабліва небяспечныя падзенні на спіну, тварам уверх, так як можна атрымаць страсенне мозгу. Пры атрыманні траўмы абавязкова трэба звярнуцца да ўрача за аказаннем медыцынскай дапамогі. Памятаеце гэтыя правілы самі і навучыце сваіх дзяцей.
Жывіце ў бяспецы!