17 верасня наша краіна адзначае свята “Дзень народнага адзінства”. Напярэдадні гэтага свята ў нашай дашкольнай установе было праведзена мерапрыемства для выхаванцаў з мэтай пашырэння ўяўленняў дзяцей аб родным краі, краіне, у якой мы жывем, развіцця дапытлівасці, беларускага маўлення і выхавання патрыятычных пачуццяў, добразычлівых адносін адзін да аднаго.
Выхаванцы старэйшага ўзросту замацавалі ўяўленні аб дзяржаўных сімвалах нашай краіны, чыталі вершы, спявалі песні пра Радзіму, гулялі ў беларускія народныя гульні. Завяршэннем мерапрыемства стала эмацыянальна-пазітыўнае стаўленне да правядзення свята “Дзень народнага адзінства”.