Міжнародны Дзень энэргазберагання

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадзян да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця крыніц энэргіі Рэспубліка Беларусь 11 лістапада 2008 г. падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага Дня энэргазберагання.

Гэта свята атрымала статус міжнароднага, паколькі прыняць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін.

У Міжнародны дзень энэргазберагання ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэта свята, праходзяць мерапрыемствы, галоўная задача якіх – інфармаваць людзей пра важнасць эфектыўнага выкарыстання энэргарэсурсаў, пра спосабы энэргазберагання і існуючыя магчымасці выкарыстання аднаўляльных крыніц энэргіі. Рэспубліка Беларусь не з’яўляецца выключэннем і з першых гадоў святкавання гэтага дня далучылася да гэтага мерапрыемства.

Энэргазбераганне эканамічна выгадна асобна кожнаму грамадзяніну і дзяржаве ў цэлым. Мерапрыемствы па эканоміі энэргарэсурсаў у два з паловай – тры разы танней, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такога ж колькасці ізноў атрыманай энэргіі. Самыя простыя спосабы энэргазберагання даступныя любому і могуць прымяняцца ў побыце паўсюдна. З практычнымі спосабамі па эфектыўным выкарыстанні энэргарэсурсаў у побыце можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Дэпартамента па энэргаэфектыўнасці www.energoeffekt,gov.by

Эканоміць энэргарэсурсы-значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, які думае пра росквіт сваёй краіны, пра дабрабыт і здароўе сваёй сям’і.

 

Пакінуць адказ