Пісьмо пра Беларусь

“Мой родны кут,

Як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы!

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае убогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю…

Якуб Колас

“Пісьмо пра Беларусь”- пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў нашай дашкольнай установе. Дзеці ў гульнёвай форме здзейснілі падарожжа па Беларусі. У інтэрактыўнай гульні “Адгадай сімвалы Беларусі” выхаванцы з цікавасцю распавядалі, чым адметныя дзяржаўныя сімвалы: сцяг, герб, гімн. З дапамогай вершаў, песень, загадак, тэхнічных сродкаў навучання дзеці удасканальвалі ўяўленні пра дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Таксама ўспомнілі пра гераізм і подзвіг беларускага народа ў гады ВАВ. Пад музычнае суправаджэнне выхаванцы выканалі гімн Рэспублікі Беларусь.

Наша мерапрыемства прызвана выклікаць пачуццё патрэатызму, любові да Радзімы і выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну.

 

Пакінуць адказ