Прагулачная пляцоўка

Паважаныя бацькі! З 26 па 30 жніўня будзе адкрыта ў дзіцячым садзе прагулачная пляцоўка. Запрашаем усіх дзяцей, якія зноў паступаюць у садок разам з бацькам наведаць прагулачную пляцоўку.

Прагулачная пляцоўка кароткачасовага знаходжання ставіць сваёй мэтай забяспечыць усебаковае развіццё дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, своечасовую сацыялізацыю ў калектыве дзяцей і дарослых, фарміраванне ў іх асноў гатоўнасці да паступлення ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Прагулачная пляцоўка будзе працаваць з 26 жніўня ў працоўныя дні без арганізацыі харчавання дзяцей да 2 гадзін у дзень з 10.00 да 12.00.

Прыём дзяцей у пляцоўку ажыццяўляецца на падставе заявы бацькоў (законных прадстаўнікоў), медыцынскага заключэння аб стане здароўя дзяцей, дамовы паміж ДУА «Шаняўскі дзіцячы сад №17 Пружанскага раёна» і бацькамі (законнымі прадстаўнікамі дзіцяці), загаду загадчыка установы дашкольнай адукацыі аб залічэнні дзіцяці на пляцоўку.

Пакінуць адказ