Дзень роднай мовы

Вельмі важна далучаць дзяцей да культуры свайго народа, ведаць яго мінулае, выхоўваць павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Ва ўстанове прайшоў Дзень роднай мовы: дзеці ўпрыгожвалі рубашкі беларускім арнаментам, чыталі беларускія вершы, казкі. Успаміналі пра подзвігі нашых землякоў. Гулялі ў гульні “Лянок”, “Проса”, якія адлюстроўваюць народныя абрады. Была арганізавана экскурсія ў сельскі Дом культуры, дзе дзеці пазнаёміліся з кніжкамі беларускіх аўтараў, беларускімі загадкамі і прымаўкамі, разглядалі выставу падзелак народных майстраў і выставу беларускіх ручнікоў.

Пакінуць адказ