Не палі сухую траву

Ліквідаваць з дапамогай запалка смецце і сухую траву – адзін  з самых простых і распаўсюджанных шляхоў прыбірання падворкаў. Агонь на прысядзібным ўчастку альбо паблізу пабудоў можа стаць прычынай узгарання і нанесці ўрон, а то і поўнасцю знішчыць пабудовы і прыпаркаваны непадалёку транспорт. Работнікам МНЗ вядомы выпадкі не толькі, калі на вачах віноўнікаў агонь перакідаецца на пабудовы, але і калі ззз-за падпалу гінуць людзі. За сакавік цякучага года на тэрыторыі Пружанскага раёна  зарэгістраваны 16 узгаранняў сухой расліннасці і загінуў 1 чалавек. Спальваць смецце на сваім участку дазваляецца, але для гэтага, каб пазбегнуць бяды, неабходна захоўваць наступныя рэкамендацыі:

разводзіць кастры трэба пры ўмовах забеспячэння кантроля за працэсам гарэння і тлення;

месца для развядзення вогнішчаў павінна быць расчышчана ад гаручых рэчыў і матэрыялаў, сухой расліннасці;

паблізу размясціць  ёмкасць з вадой, пяском, каб хутка пагасіць полымя;

пакідаючы месца вогнішча, неабходна загасіць  да поўнага спынення тлення.

Калі вы сталі сведкам пажара – не праходзьце міма. Пачынаючую гарэць траву вы зможаце пагасіць самастойна. Пры тушэнні падручнымі сродкамі магчыма збіць полымя з кромкі пажара звязкай пруткоў ці галінак ліставых дрэў, альбо   закідаць  край пажара пяском. Калі ж вы зразумелі, што самостойна пагасіць полымя не ўдаецца, неадкладна паведаміць аб здарэнні па тэлефоне 101 альбо 112 і як мага хутчэй пакінуць месца пажара.

Памятайце, што толькі Ваша асцярожнасць дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў і трагічных наступстваў. Растлумачце дзецям, да чаго можа прывесці выпальванне сухой травы, тым больш што за наступствы будуць адказваць бацькі.

Пакінуць адказ